З пачатку года ў Гродзенскай вобласці патанулі 18 чалавек

|

Найбольш трагедый на вадзе здарылася ў Віцебскай вобласці – 37 патанулых. У Мінскай вобласці патанулі 28 чалавек, у Брэсцкай – 27, у Магілёўскай – 25, у Мінску – 10.

Паводле вядучага спецыяліста Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе Алега Баразны, больш за 60% загінулых былі ў нецвярозым стане.

Асноўная прычына трагічных здарэнняў – невыкананне правіл паводзінаў на вадзе і купанне нападпітку. За паўгады папярэджанні за гэта атрымаў  3461 чалавек, 1191 з іх – непаўналетнія.

 

Паводле http://belta.by