Старажытная Горадня на інтэрнэт-аўкцыёнах

Сама гравюра была выкананая ў ліпені 1568 года, калі ў Горадні адбываўся падрыхтоўчы з’езд да Люблінскай уніі. На ён прадстаўлена сцэна сустрэчы літоўскага маршалка Валовіча з маскоўскім пасольствам. На адваротным баку змешчана тэкставая інфармацыя пра Горадню.

Пазней гэтая гравюра шмат разоў перавыдавалася ў колеры ды разнастайных варыянтах.

 

Адна гравюра прадаецца нямецкім прадаўцом з Лейпцыгу за 839 даляраў. Памер гравюры 51,2×38,7 см, а самога малюнку 48,0×33,3 см. У апісанні пазначана, што гэта гравюра 1579 году выдання.

Другая гравюра прадаецца нямецкай антыкварнай фірмай з Мюнхена за 880 эўра. Памер гравюры 53,5×42 см, а самога малюнку 48×30,5 см. У апісанні пазначана, што гэта гравюра 1590 году выдання.

 

Абедзьве гравюры можна купіць без гандлю опцыяй «Купі адразу».

Дык што, сябры: хто павялічыць культурны скарб Беларусі?