“Мой Аляксей” на сайце “Нашай Нівы”
“Мой Аляксей” – гэта фільм-інтэрвью Іны Анатольеўны Карпюк, шчымлівы аповед жонкі пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка, памерлага ў 1992 годзе, увесь творчы шлях якога звязаны з Гродна. У фільме выкарыстаны фотаздымкі з архіва сям’і Карпюкоў, цытаты з твораў знакамітых людзей. Прэзентацыя фільма адбылася ў Гродна 23 красавіка.