Дзесяці і дваццацірублёвыя банкноты будуць дзейснымі яшчэ амаль 2 гады
Такое рашэнне прынятае пастановай праўлення Нацбанку №266. Да 28 лютага 2014 года ўключна банкноты наміналам 10 і 20 беларускіх рублёў абавязковыя да прыёму без абмежаванняў.
Аказваецца, дробныя купюры друкуюцца да гэтай пары, іх выпуск у абарачэнне спыніцца толькі з 1 верасня.
З 1 сакавіка да 30 верасня 2013 года ў любым беларускім банку можна будзе абмяняць неабмежаваную колькасць банкнот наміналам 10 і 20 рублёў на банкноты іншай вартасці (сума павінна быць кратная 50 рублям).
З 1 кастрычніка 2013 да 31 сакавіка 2014 года абмяняць грошы можна будзе толькі ў Нацбанку Беларусі.
Паводле http://www.belta.by