Гарадзенцы абмеркавалі прыватызацыю разам з АГП
Сбор людзей на сустрэчу праходзіў праз розныя інфармацыйныя спосабы: папяровай рассылкай і праз СМС-паведамленні, таксама запрашэнні раскідваліся ў паштовыя скрыні жыхароў гораду.
Пра вынікі сустрэчы распавядае Аляксандра Васілевіч, кіраўнік Гродзенскай гарадской арганізацыі АГП:
– Тэма прыватызацыі на сустрэчы ў асноўным цікавіла старэйшае пакаленне, а тэма выбараў – маладых. Моладзь выказвала розныя падыходы да бліжэйшых парламенцкіх выбараў: ад поўнага байкоту да ўдзелу да канца выбарчай кампаніі. Але вынікам сустрэчы была адна думка: партыі патрэбна прадукцыя з сімволікай, каб брэнд АГП стаў пазнавальным на вуліцах краіны. Выказвалася меркаванне, што, апроч палітычных кампаній, трэба займацца сацыяльнымі пытаннямі, таму што яны бліжэй да народу, чым выбары.
Гэтая сустрэча стала чацьвёртай у рамках кампаніі «Народная прыватызацыя». Папярэднія сустрэчы адбыліся ў Бабруйску, Мінску і Салігорску.