Музей тэхнікі пад адкрытым небам можа з’явіцца ў Каробчыцах

|

Ад жыхароў вобласці, прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый прымаюцца драўляныя павозкі, конныя касілкі, малацілкі, традыцыйнае сельгасабсталяванне і старая тэхніка.

 

Такім чынам у вобласці маюць намер захаваць і прадставіць турыстам модэлі найбольш папулярнай калісьці тэхнікі. Паводле аднаго з ініцыятараў стварэння музея прадпрымальніка Станіслава Івашкі на мехдварах гаспадарак да гэтай пары можна ўбачыць закінутыя рарытэты.

 

Для экспазіцыю ўжо прыглядзелі камбайн на гусенічнай хадзе, рарытэтныя аўтамабілі, першы айчынны МАЗ і г.д.

 

 

Музей плануецца арганізаваць да 2013 года. На сёння распрацоўваецца канцэпцыя, шукаецца фінансаванне, вызначаецца пляцоўка для музея. Магчыма ён з’явіцца ў Каробчыцах.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://samararechflot.bestforums.org