Смаргоньская гімназія №4 – прызёр School Enterprise Challenge International

|

Гімназісты, разам з куратарам У.І.Калініным, распрацавалі бізнэс-пландапамогі школе і падтрымкі сацыяльна неабароненых сем’яў у 2011 годзе.

 

Праект быў здзейснены на працягу года ў супрацы з мясцовымі органамі ўлады: аддзелам сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, аддзелам упраўлення адукацыі і мясцовай біржай працы.

Налета ўжо дзве навучальныя ўстановы Смаргоні мяркуюць паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе бізнэс-праектаў.

Як зазначае спадар Калінін, гэта паспрыяе іх выйсцю на еўрапейскі ўзровень бізнэс-адукацыі ва ўмовах краіны з пераходнай эканомікай. Ад гэтага, упэўнены куратар, выйграюць як навучэнцы з педагогамі, так і бацькі ды грамадства агулам.