У Гродзенскім раёне знішчаная найбуйнейшая ў Беларусі плантацыя каноплі

|

Плантацыю каля вёскі Навасёлкі Гродзенскага раёна супрацоўнікі  падраздзялення па наркакантролі Кастрычніцкага РАУС Гродна і салдаты вайсковай часткі 2141знайшлі 4 чэрвеня.

Наркаўраджай выспяваў на плошчы каля 1,5 га.

Агульная вага скошаных канопляў аказалася большай за 230 кг.

 

Аператыўнікі задакументавалі знаходку і спалілі.

 

Высвятляюцца асобы гаспадароў наркатычных палеткаў.

 

Паводле http://uvd.grodno.by