Як адвучыць наведнікаў заапарка карміць жывёл?
Загадчыца навукова-асветніцкім сектарам гродзенскага заапарка Алена Пятрова:
– Пытанне няпростае. Самі мы нейкім чынам караць не маем права, а міліцыю на кожны выпадак выклікаць не будзеш. Таму можам толькі ўвесь час рабіць заўвагі, тлумачыць.
Гэта дае свае вынікі. Часам бачым, як адзін наведнік спрабуе пакарміць жывёлу, а іншы робіць яму заўвагу.
Хаця ў некаторых выпадках даводзіцца выклікаць міліцыю. Часам даводзіцца чуць: “Мы грошы заплацілі, і можам рабіць, што хочам!”.
Каб падрыхтаваць гродзенцаў да цывілізаванага наведвання заапарку, тлумачэнне таго, чаму забаронена карміць жывёл у вальерах, з’явілася на сайце ўстановы.
Спецыялісты тлумачаць, што, па-першае, усе жывёлы ў заапарку дзікія, а таму небяспечныя для чалавека. Па-другое, іх рацыён дакладна распрацаваны і ўтрымлівае ўсё неабходнае. Усё, што жывёла атрымае звыш нормы можа стаць для яе атрутай.
Пакарміць насельнікаў гродзенскага заапарку (гароднінай і ў невялікай колькасці) дазваляецца толькі ў адным месцы: на кантактнай пляцоўцы “Бабулін дворык”.
Здымкі http://www.grodnozoo.by