Пацярпелі з-за неасцярожнай суседкі

|

5 пажарных разлікаў і хуткая дапамога выехалі, атрымаўшы паведамленне пра пажар у дзевяціпавярховым доме.

Чорны дым вырываўся з вакна двухпакаёвай кватэры на 5 паверсе.

Гаспадыня, пенсіянерка 1941 года нараджэння пайшла на рынак за пакупкамі, дома заставалася яе 45-гадовая дачка.

 

Байцы МНС знайшлі жанчыну і вынеслі з кватэры на чыстае паветра. У пацярпелай абгарэла 7% цела. З апёкамі 1-ай і 2-ой ступені твару і рук яе шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Жыльцоў верхніх паверхаў таксама давялося эвакуяваць.

 

Пажар пашкодзіў канапу, тэлевізар, тумбачку ў кватэры, закопчаныя сцены і столь.

Прычынай пажара магло стаць неасцярожнае паленне.

 

 

Паводле http://112.by