Стагоддзе беларускага перакладчыка і літаратара

|

Беларускі праваслаўны святар, паэт і перакладчык, ён перажыў адпраўку ў Нямеччыну і савецкую высылку на 10 год ў Сібір. Ва ўспамінах П. Бітэля шлях на ўсход адзначаны пранізлівым аповядам. Вось невялікая вытрымка з яго:

 

«З Масквы, пасля цяжкага падарожжа ў халодным «цялятніку», я апынуўся разам з тысячамі іншых таварышаў па нядолі ў Кіраве. Была сярэдзіна зімы, і мы вельмі пакутавалі ў неапальваных бараках перасылкі ад невыноснай сцюжы…

З Кірава вялікім спецыяльна абсталяваным эшалонам з таварных неабаграваных вагонаў перавезлі нас у Кемераўскую вобласць у мясцовасць Ольжэрас за высокую агароджу з калючага дроту з высокімі драўлянымі вышкамі для ахоўнікаў…

У той жа дзень падзялілі нас на брыгады, замяніўшы наша адзенне на лагерныя бушлаты, целагрэйкі і ватнікі – усё паношанае, зацяганае і часцяком дзіравае з недахопам гузікаў. На ногі далі старыя падшытыя стаптаныя вайлакі. Пасля гэтага аб’явілі кожнаму з нас асабісты нумар. Раздалі белыя латкі і загадалі панашываць іх на целагрэйцы і бушлаце на грудзях насупраць сэрца і на плячах, на ватняй шапцы над ілбом, а таксама на штанах на левай калашыне вышэй калена. Тут жа выбілі кожнаму чорнай фарбай адпаведныя літары і лічбы. Я атрымаў нумар Н-447».

 

Ягоная навука – гэта менскі педінстытут, які ён скончыў ў 1970-м годзе, а поўную рэабілітацыю атрымаў у 1978-м, пасля адыходу на пенсію. Самай вядомай працай П. Бітэля з’яўляецца пераклад «Пана тадэвуша», твора А.Міцкевіча, які Пятро зрабіў на паперы з мяшкоў з-пад цэменту яшчэ ў сталінскім лагеры. Гэты твор захоўваецца ў музеі гісторыі беларускай літаратуры.

 

Творчасць беларускага перакладчыка Пятро Бітэля да канца не вувучана і патрабуе вялікай працы беларускіх даследчыкаў.