У гродзенскіх экалагічных актывістаў з’явіўся ўласны сайт

|

Дзякуючы гэтаму можна прасачыць за падзеямі, звязанымі з грамадскімі абмеркаваннямі высячэння дрэваў, удзелам гродзенцаў у міжнародных экалагічных акцыях, аховай навакольнага асяроддзя рэгіёну.

 

На сайце прадстаўлены гродзенскія ініцыятывы “ВелаГродна”, “Чысты лес – чысты розум”, “Вегетарыянцы, веганы і сыраеды Гродна” і шмат карыснай інфармацыі, напрыклад, што рабіць, калі ў вашым двары рубяць дрэвы, неабходныя для эколага-актывіста кантакты.

Пакуль асноўнай крыніцай інфармацыі для сайта застаюцца мясцовыя і рэспубліканскія СМІ, аднак яго стваральнікі імкнуцца да таго, каб аднойчы сайт стаў рэсурсам з аўтарскімі матэрыяламі.

 

Сярод рубрык “Зялёнага Гродна” – Акции и кампании, Деревья в городе, Живая природа, Зелёное потребление, Мусор и отходы, Образование , Промышленность и сельское хозяйство ,Структуры природоохраны, Транспорт , Экологическое право , Энергетика.

 

Выява з сайта http://greengrodno.info