Першы ў Беларусі найноўшы радар усталяваны ў гродзенскім аэрапорце
Новая тэхніка павялічыла радыюс суправаджэння самалётаў у 3 разы: амаль да 400 кіламетраў. На вялікім экране бачныя хуткасць, вышыня, аддаленасць ад аэрапорта і бартавы нумар самалёта.
Раней усе гэтыя лічбы даводзілася вылічваць дыспетчару.
Акрамя таго, набраўшы код самалёта, працаўнікі аэрапорта з дапамогай радара могуць убачыць на экране і тэхнічны стан рухавікоў.
Абсталявання такога ўзроўню яшчэ няма ў Расіі, яно толькі ўводзіцца ў эксплуатацыю ў Прыбалтыцы і Украіне.
Новы радар дазволіць праводзіць праз паветраную прастору Беларусі самалёты, якія раней ішлі транзітам праз Прыбалтыку.
Акрамя таго новы радар зробіць гродзенскі аэрапорт больш прыцягальным. Пакуль з Гродна можна даляцець толькі ў Калінінград.
Аналагічныя радаы хутка з’явяцца ў Магілёве і Мінску.
Паводле http://tutgrodno.com