Пенсіянерка скочыла ў калодзеж
Выратавальнікаў выклікала суседка.
Няшчасны выпадак здарыўся ў першай палове дня 19 чэрвеня.
Пасля 12 гадзін суседка пацярпелай выйшла на двор і пачула крыкі аб дапамозе.
Зазірнуўшы ў студню на суседскім падворку, яна ўбачыла ў глыбіні 85-гадовую пенсіянерку і выклікала выратавальнікаў.
Ратавалі старую супрацоўнікі МНС з дапамогай вяроўкі і лесвіцы.
Сама пацярпелая не змагла патлумачыць якім чынам трапіла ў калодзеш і колькі часу там правяла.
Медыцынскія работнікі, якія прыехалі на выклік, кажуць пра спробу суіцыду. Калодзеж быў глыбінёй 7 метраў і дыяметрам 1,2 метры з узроўнем вады 1 метр 20 см.
Жанчыну змясцілі ў шпіталь.
4 чэрвеня са студні ратавалі жыхарку Іўя.
Паводле http://112.by