Куды зніклі абухаўскія свіні?

|

Хутчэй – добра арганізаваная кража.

Па словах работнікаў комплексу, звонку патрапіць на тэрыторыю комплексу і перакінуць свіней праз трохметровы бетонны плот з калючым дротам немагчыма. Да таго ж тэрыторыю ноччу ахоўваюць 10 натрэніраваных сабак.

Праз некаторы час пасля выяўлення прапажы мясцовы ўчастковы знайшоў 2 тушы жывёлаў у балога аператара фермы.

Тэрмінова сабраная камісія зрабіла паўторную праверку і выявіла нястачу яшчэ 14 галоваў.

Кіраўніцтва свінакомплексу сваю датычнасць да знікнення жывёлы адмаўляе. Гэтак сама як і да замоўчвання факту смерці свіней.

Міліцыя распачала па факце знікнення свіней крымінальную справу. Следства павінна высветліць, з каго спагнаць 10 міліёнаў стратаў, нанесеных гаспадарцы.

Паводле СТВ

На здымку: а можа гэта проста ўцёкі на волю?

Фота gov.cap.ru