Тэатральныя калектывы з Гродна атрымалі прызавыя месцы на фестывалі “Балтык-Сатэлід – 2012”

|

Гродзенскія калектывы вярнуліся дамоў з Гран-пры, 1 і 2 месцамі і 6 дыпломамі.

 

Народны моладзевы музычна-драматычны тэатр “Гродзенская Надзея” атрымаў “Гран пры” моладзевага журы, 1 месца прафесійнага журы.

Дыпломам “За акторскі дуэт” уганараваныя Аглая Жугжда і Яўген Вайцяхоўскі.  Хрысціна Сайко і Жана Шарала атрымалі дыплом “За цудоўны вакал”. Калектыў прывез таксама дыпломы “За харэяграфію”, “За рэжысуру”,  “За лепшы акторскі ансамбль”.

 

Заслужаны аматарскі калектыў музычна-драматычны тэатр”Гродзенскі званочак”  дзяржаўнай установы культуры “Гарадскі Дом культуры” атрымаў II месца прафесійнага журы. Удзельнік калектыву Макар Мажэйка ўганараваны дыпломам “За эпізод”.

 

Фестываль  тэатраў дзяцей і моладзі прайшоў у польскім горадзе Сейны з 12 па 17 чэрвеня.

 

Паводле http://grodno.gov.by

Здымак з сайта http://million.by