Руйнуюць кафельныя майстэрні ў Гродна
– У канцы 19-га, пачатку 20-га стагоддзя тут выраблялася кафля для шыкоўных печаў гараджан. Кафля была не толькі высокай якасці, але і з распрацаваным па тагачаснай модзе дэкорам. Самі ўзоры гэтых прагожых «твораў мастацтва» да сёння ўпрыгожваюць фасад былой майстэрні. Прыклады кафлі, што тут выраблялася, яшчэ можна знайсці па горадзе, – кажа гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч. – Аднак больш падрабязна пра будынак распавесці нічога не магу.
Падобныя будынкі ў іншых гарадах працягваюць выконваць сваю функцыю. Прыкладам можа стаць горад Беласток, дзе ў адрэстаўраваным будынку зараз працуе вядомая для гарадзенцаў гандлёвая галерэя «Альфа», ці Масква, дзе на тэрыторыі былога «Вінзаводу» зроблены цэнтр сучаснага мастацтва.
Фота аўтара