Гродзенская вобласць перавыканала план даходу бюджэту
У тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт трапіла 680,1 мільярды рублёў (252%), у мясцовыя бюджэты – 2065,6 мільярда (108,6%).
У параўнанні з мінулым годам паступленні павялічыліся ў суадносных коштах на 381,1 мільярда.
Сёлета ў даходах бюджэту значна павялічылася доля падатку на прыбытак і акцызаў, якая склала 21,7% і 21% (летась – 13,9% і 13,2%).
Каля 95% прыбыткаў сфармавалі юрыдычныя асобы, 3,5% – прадпрымальнікі, 1,9% – фізічнымі асобамі.
Прадпрыемствы дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-май 2012 года
пералічылі ў бюджэт 2046 мільярдаў рублёў, недзяржаўнага – 699,7 мільярдаў.
Бюджэт Гродзенскай вобласці папаўняюць больш за 390 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку больш за 15,4 тысячы арганізацый, 27,5 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і 347, 4 тысячы фізічных асоб.
Паводле http://subs.belta.by
Здымак http://khersonline.net