Рэканструкцыя гарадзенскага вакзала: што змянілася?

| Без катэгорыі

Пад’езды да вакзалу змяніліся мала, і да сённяшняга часу прыпанак каля раённага вузла сувязі выклікае ў гараджан шмат пытанняў. Касы, якія з’явіліся некалькі месяцаў таму злевага боку вакзала, там і засталіся і выклікаюць сярод падарожнічаючых толькі незадаволенасць.

 

Мытня, уваход у якую праз былы цантральны ўваход, не спраўляецца з патокам жадаючых патрапіць на цягнік ў польскую Кузніцу. Бывае, што у яе маленькіх непадрыхтаваных памяшканнях чакаюць падыходу цягніка да 200 чалавек.

 

Прывакзальную плошчу, што раней уяўляла кальцавы рух грамадскага транспарту, і прыпынак каля самога будынка вакзалу перакрылі поўнасцю і цяпер яна, нібыта пляма, тырчыць пасярод будоўлі.

 

Вакол вакзала працягваецца будаўніцтва – гэта амаль скончыўшаяся рэканструкцыя гарадзенскага заапарку і прывядзенне ў лад тэрыторыі пабудаванага нядаўна гіпермаркета «Еўтаопт».

 

Зялёныя насаджэнні вакол вакзала пакуль не з’явіліся, а будаўнікамі была наадварот высячана частка старых іваў, што расла недалёка ад вакзала.

 

Гарадзенскія гісторыкі мараць, што побач з сучасным вакзалам адновяць стары будынак аднаго з першых вакзалаў, які зруўнавалі ў пачатку 1980-х гадоў. Спадзяванні па яго аднаўленню былі прапанаваныя гарадскім ўладам, і гэта быў бы добры падарунак гораду да 150-ці годдзя беларускай чыгункі.

 

Былы гарадзенскі вакзал (фота: http://varandej.livejournal.com)

 

Плануецца, што рэканструкцыя вакзала і прывакзальнай плошчы скончыцца ў жніўні, аднак пакуль яшчэ неўзбройненым вокам бачна, што працы тут «непачаты край».