Прызавы фонд марафона Друскенікі-Гродна складзе больш за 7000 долараў

|

Стартуюць бегуны ў 9 гадзін раніцы ў Друскінінкаі, а фінішуюць на легкаатлетычнай арэне спартыўнага комплекса “Нёман” у Гродне.

Чакаецца, што сёлета дыстанцыю ў 42 кіламетры 195 метраў пераадолеюць 300 бегуноў.

Побач з трасай будуць абсталяваныя пункты харчавання з вадой і садавінай.

У спаборніцтвах возьмуць удзел вядучыя спартсмены і аматары бегу з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і іншых краін.

Удзельнікі марафона, якія зоймуць 1-6 месцы ў абсалютным першынстве сярод мужчын і жанчын, атрымаюць грашовыя ўзнагароды.

 

Ідэя правядзення міжнароднага марафона сяброўства належыць літоўскаму грамадскаму аб’яднанню Sportbalt, Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі, Гродзенскаму аблвыканкаму і федэрацыі лёгкай атлетыкі Гродзенскай вобласці.

 

Першы марафон прайшоў у жніўні мінулага году.

Ягоны маршрут на 80% пракладзены па тэрыторыі Беларусі, на 20% – па Літоўскай.

Тады да ўдзелу заявіліся каля 70 аматараў бегу ва ўзросце ад 19 да 68 гадоў.

Марафон стартаваў у Гродне і фінішаваў на цэнтральнай вуліцы Друскінінкая.