Патоп у Слоніме
Пацярпелі жыхары вуліц Косаўскі тракт і Торэза Марыса.
Узровень вады на прысядзібных тэрыторыях трымаўся на ўзроўні 30-40 см.
Слонімцы былі вымушаныя звярнуцца па дапамогу да выратавальнікаў.
Адкачваннем вады займаліся 8 працаўнікоў Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і брыгада (6 чалавек) дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства на двух асенізацыйных машынах.
Вада адступіла толькі апоўначы.
15 чэрвеня ў аналагічнай сітуацыі апынуліся жыхары Ваўкавыскага раёну.
Паводле http://112.by