Гродзенская ДАІ пачала сезонную праверку матацыклаў
Летась за такі самы перыяд адбылося 6 ДТЗ з удзелам байкераў, тады ўсе пацярпелыя атрымалі траўмы.
Да цяжкіх наступстваў прывялі перавышэнне хуткасці, ігнараванне выкарыстання шлемаў, кіраванне матацыклам без праў, у стане алкагольнага ап’янення, нездавальняючы тэхнічны стан транспартнага сродка.
Колькасць падобных аварый павялічваецца з надыходам лета. Каб папярэдзіць новыя трагедыі і забяспечыць бяспеку руху, супрацоўнікі міліцыі распачалі падваровы абход.
Яго мэта – знайсці ўладальнікаў пераабсталяваных матацыклаў, якія не прайшлі тэхагляд, незарэгістраваныя матацыклы. Транспартныя сродкі, якія існуюць толькі на паперы знімуць з уліку.
Міліцыя возьме пад асаблівую ўвагу месцы масавага адпачынку. Матацыклы, што эксплуатуюцца з парушэннямі, даставяць на штрафстаянкі.
Акцыя працягнецца з 22 да 30 чэрвеня.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак www.kufar.b