Пьяны кіроўца ледзьве не збіў групу турыстаў каля Фарнага касцёла

|

Паварочваючы направа з вуліцы Стэфана Баторыя, ён не ўпісаўся ў паварот і заскочыў на тратуар.

Акурат у гэты час з Фарнага касцёла выйшла група турыстаў з гідам і накіравалася на пешаходны пераход. Людзей ўратавала тое, што яны ішлі павольна.

 

Калі кіроўца выйшаў з машыны, навакольныя адразу адчулі рэзкі пах алкаголю і заўважылі, што мужчына з цяжкасцю трымаецца на нагах.

Утрыманне алкаголю ў крыві юбіляра склала 0,99 праміле.

 

Кіроўца “Пежо”, які пашкодзіў суседскія машыны на вуліцы Кляновай, таксама быў пьяны. Едучы па двары, ён зачапіў “Сузукі” і “Дэу”. Мужчына сказаў, што выпіў каля бутэлькі гарэлкі. Утрыманне алкаголю ў крыві перавысіла дазволеную норму амаль у 10 разоў.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымак http://ru.tsn.ua