Надвор’е зноў не радуе гарадзенцаў

|

Сёння ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, вецер заходні 5-10 м/с, 9-11 градусаў цяпла.

Днём 26 чэрвеня вецер ўзмацніцца да 14 м/с, парывы да 15-18 м/с. Кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра +14…+16.

 

У сераду і чацьвер захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу +6…+11, днём 27 чэрвеня паветра прагрэецца да +14…+19, 28 чэрвеня да +16…+21.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 29 чэрвеня кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці. Тэмпература паветра ўначы +5…+10, днём +17…+22.

 

Апошні чэрвенскі дзень чакаецца цёплым і без ападкаў. Уначы +5…+10, днём +19…+24.

Гарачыню сіноптыкі абяцаюць у нядзелю 1 ліпеня: +24…+29, месцамі да +32. Без ападкаў.

 

Здымак http://www.liveinternet.ru