Памежнікі з “Брузгоў” затрымалі двух парушальнікаў мяжы

|

Памежнікам адразу перадалі, што мужчыны каўказскай знешнасці цікавяцца месцазнаходжаннем дзяржаўнай мяжы.

Невядомых знайшлі з дапамогай службовага сабакі ў лесе на 159-ым кіламетры чыгункі “Гродна-Беласток”. Яны ішлі на польскі бок па самым кароткім шляху.

Парушальнікі мяжы затрыманыя і чакаюць дэпартацыі. Высветлілася, што ў нелегальнай міграцыі ім дапамагаў грамадзянін Беларусі.

 

Затое беларуска-літоўскую мяжу нелегалы з Грузіі, як і іх суродзічы на мінулым тыдні, пераадолелі без праблем.

Трох нелегалаў супрацоўнікі Службы аховы мяжы Літвы затрымалі на падыходзе да вёскі Дайнава ў Віленскім раёне. 20, 22 і 26-гадовы мужчыны толькі што незаконна перайшлі мяжу.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://www.unmultimedia.org