Гродзенскія дзеці-інваліды змогуць адпачыць разам з бацькамі

|

Паводле галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Алены Пахомавай, для летняга адпачынку дзяцей-інвалідаў з цяжкімі захворваннямі важна, каб побач былі бацькі. Бацькі з такой просьбай звяртаюцца часта.

Сёлета Гродзенскі гарвыканкам выдаткаваў 100 мільёнаў рублёў на даплату да поўнага кошту пуцёвак на аздараўленне для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, з шматдзетных і малазабяспечаных сямей і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане.

Грошы не такія вялікія, але крыніцы фінансавання пражывання ў летніку бацькоў увогуле не вызначаныя.

 

Сваю дапамогу прапанавала беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Першую змену адпачынку для дзяцей-інвалідаў тэрмінам на 9 сутак плануецца арганізаваць на базе дзіцячага аздараўленчага летніка “Купалінка” ААТ “Гродна Азот”.

 

Сёлета ў Гродзенскай вобласці ў летніках адпачнуць 48, 5 тысяч дзяцей. 22,5 тысячы чалавек адпачнуць у загарадных летніках, 26 тысяч – у летніках з дзённым прабываннем.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.forum-grad.ru