“Ірдарат” у Гродне з новым альбомам
У творчасці гурта сярэднявечнае выкананне пераклікаецца з сучаснымі падыходамі да музыкі і з элементамі шоў. Гучанне сярэднявечных інструментаў, сярод якіх адзін з самых таямнічых – беларуская дуда, даўно вабіць слухачоў.
Музыкі паходзяць з Гродна, але каля года назад пераехалі ў Мінск, каб прысвяціць сябе музыцы. Цяпер яны прадставяць гарадзенцам тое, што ім ўдалося зрабіць за гэты час.
Альбом пад назвай “Ad Astra” – гэта не толькі сярэдневечная музыка, але і творы саміх музыкаў. У новая складанцы сабраныя непадобныя адна на адну кампазіцыі, а колькасць музычных інструментаў можна параўнаць хіба што з выступамі «Тройцы».
Пасля канцэрта 3 ліпеня ў музыкаў можна будзе набыць дыск з запісамі гурта.