Сабака перарваў гульню “Нёмана” з БАТЭ
Кур’ёзнае здарэнне мела месца ў самым пачатку гульні, якая праходзіла 27 чэрвеня ў Гродне.
Арбітр мусіў перапыніць гульню на чатыры хвіліны, каб работнікі стадыёна змаглі выгнаць сабачку за межы арэны.
Яшчэ пару хвілін пайшло на тое, каб прыбраць пакінутую ім кучку.
Самы “пікантны” момант сустрэчы
Гэтую “місію” пад смех нешматлікіх гледачоў давялося з дапамогай паперкі выканаць аднаму з трэнераў гарадзенцаў.
Што да футболу, то перамогу ў сустрэчы з лікам 2-1 атрымалі госці. Адзіны гол у складзе гарадзенцаў на перадапошняй хвіліне гульні забіў Андрэй Лясюк.
Падрабязнасці пра гульню чытайце тут.
Фота gazeta.ru (на застаўцы), Яраслава Ванюкевіча і Руслана Кулевіча