Жанчына не ўтрымалася на матацыкле і загінула
Муж з жонкай на матацыкле “Мінск” ехалі на лецішча за клубніцамі.
За рулём быў мужчына. Пад’язджаючы з баку горада да кальцавой развязкі каля вёскі Папковічы ён прапускаў аўтацягнік, што рухаўся па галоўнай дарозе.
На мокрым асфальце матацыкл згубіў кіраванне і апракінуўся. 58-гадовая жанчына ўдарылася галавой аб асфальт і памерла па дарозе ў шпіталь.
Матацыкл прайшоў тэхагляд толькі у чэрвені.
Паводле http://gaigrodno.by