Гродзенскія студэнты адзначалі заканчэнне сесіі: дзяўчына загінула, шасцёра параненыя

|

У кожнай з машын ехалі па 5 студэнтаў. Ёсць запіс відэарэгістратара, дзе бачна, як за некалькі імгненняў да аварыі першыя машыны па чарзе абганялі адна адну праз двайную суцэльную лінію.

 

Трагедыя здарылася каля 11 гадзін. Паводле папярэдніх звестак, 19-гадовы кіроўца “Опель Корса”, якому бацькі падарылі машыну 2 тыдні таму, падчас абгону на мосце праз Ласасянку не справіўся з кіраваннем.

Ён сутыкнуўся з сустрэчным “Рэно Меган”, у салоне якога знаходзіліся двое мужчын. “Рэно” кінула на паласу сустрэчнага руху, ад удару  ў адбойнік машына вярнулася на сваю паласу. Кіроўца “Опеля” спрабаваў утрымаць машыну, аднак тая пачала пераварочвацца і апынулася на даху на сустрэчнай паласе, дзе сутыкнулася з іншай “Рэно Меган”. Пасажырка гэтай машыны знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

 

18-гадовая пасажырка “Опеля” загінула на месцы здарэння. Яшчэ чацьвёра з гэтай машыны шпіталізаваныя. Сам кіроўца пасля аварыі быў у шоку і нават не мог узгадаць, з кім ехаў. Паўтараў, што ў яго сесія, што ён не спаў некалькі начэй, а днямі павінны здаць апошні іспыт.

Ніхто з пасажыраў “Опеля” уключна з кіроўцай не скарысталіся рамнямі бяспекі.

 

 

 

Паводле http://gaigrodno.by