Гарадзенскія журналісты патрабуюць вызваліць Андрэя Пачобута
Аўтары звароту патрабуюць неадкладнага вызвалення свайго калегі – карэспандэнта “Gazety Wyborczej” Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў турме па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 367 частка 2 Крымінальнага кодэкса – паклёп на прэзідэнта.
Гарадзенскія журналісты, якія падпісалі заяву, лічаць, што пазбаўлененне іх калегі волі супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.
Заяву падпісала каля 20 гарадзенскіх сябраў БАЖ. Збор подпісаў будзе працягвацца на працягу тыдня.
Фота аўтара