Праз Odnoklassniki.ru жанчына згубіла вялікія грошы

|

Заяўніца паведаміла, што ўсё пачалося з вядомага сайта Odnoklassniki.ru. Напачатку чэрвеня жанчына чарговы раз вырашыла праверыць свой акаўнт і зайшла на старонку сайта. Адразу ёй прыйшло паведамленне ад сваячкі, жыхаркі раённага цэнтра, дзе жанчына прасіла напісаць свой нумар мабільнага тэлефона для таго, каб актывіраваць паслугу аператара мабільнай сувязі бясплатнай рассылкі SMS – паведамленняў з віншаваннямі сяброў. Жанчына нічога не падазраючы выканала просьбу роднага чалавека.

 

Жанчына пасля адпраўкі паведамлення атрымала адказ, у якім быў напісаны пароль доступу да дадзенай паслугі з дапамогай мабільніка. Таксама тэкст змяшчаў папярэджэнне, якое датычыла сакрэтнасці атрыманай інфармацыі. Адначасова з SMS на сайт прыйшло паведамленне ад “сваячкі”, якая прасіла ёй прадставіць атрыманы пароль. Працягваючы нічога не падазраваць жанчына падзялілася інфармацыяй, тым самым даўшы доступ да кіравання фінансавым рахункам на сваім мабільным тэлефоне.

 

Жанчына пачала атрымліваць SMS – паведамленні адно за адным, дзе адказаць на кожнае патрэбна было на працягу пяці хвілін. А калі гэта не выканаць, то запазычанасць на рахунку мабільнага тэлефона вырасце да 150.000 рублёў. Аднак хуткая адпраўка паведамленняў ўсё ж скончылася. Электронны аператар паведаміў, што  для перадачы паведамлення недастаткова сродкаў на рахунку. Маючы 5.000.000 рублёў запазычанасці жанчына не спынілася. Пра фінансавую праблему яна паведаміла “сваячцы” праз сайт, якая, ў сваю чаргу, паабяцала вырашыць гэту праблему і таму ёй быў патрэбен нумар іншага мабільнага тэлефона. Перапалоханая жанчына паведаміла мабільны нумар мужа, а ў выніку – запазычанасць на рахунку мужа таксама склала 5.000.000 рублёў.

 

На дадзены момант супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку РАУС праводзіцца праверка.

 

Паводле rovd.volkovysk.by

Здымак gp.by