Выстава гарадзенскага фатографа – анімаліста адчыніцца ў кавярні на тэрыторыі заапарка
Чаму менавіта такая выстава, гаворыць Цімафей Чупракоў:
– Жывёлы акружаюць нас паўсюль і прыцягваюць ўвагу штодзённа. Яны цікавыя тым, што не ўмеюць прыкідвацца ды не могуць быць ілжывымі. Яны не імкнуцца быць лепш, чым яны ёсць, ці ўвогуле быць не тымі, кім яны з’яўляюцца. Можна ўбачыць іх лютымі і спакойнымі, мілымі і жудаснымі, ласкавымі і дзікімі – рознымі, але гэтыя пачуцці заўсёды праўдзівыя і непаўторныя.
Адкрыццё выставы 1 ліпеня а 18.00 ў кавярні “Мишутка” па адрасе: вул. Цімірязева, 11.