Святкаванні з нагоды адкрыцця зоны адпачынку пройдуць на Юбілейным возеры
Святкаванні будуць адбывацца адразу на трох пляцоўках: сцэнічнай, спартыўнай і на роварнай дарожцы. На спартыўнай пляцоўцы будзе прадстаўлена магчымасць паспаборнічаць у такіх відах спорта як футбол, валейбол, стрытбол.
Сцэнічная пляцоўка будзе перапоўнена гукамі аркестра в/ч 5522 ВВ МУС РБ. Запланаваны выступ рэп-гурта “Дыягназ жыцця” і рок-гуртоў Chocoterra» ды DJ Lil`$clif. Мікалай Нардзі пакажа шоў гіганцкіх мыльных бурбалак. Ад штукара Майкла таксама чакаецца прадстаўленне.
Кожны наведнік можа запусціць ў неба змея і паўдзельнічаць у наступных намінацыях конкурса:
– “Самы вялікі змей”
– “Самы прыгожы змей”
– “Змей, які ўзляцеў вышэй за ўсіх”
– “Самы малады ўдзельнік”
Мерапрыемствы распачнуцца на Юбілейным возеры а 12.00
Паводле grodno.gov.by
Здымак prosto-free.livejournal.com