Андрэй Пачобут на волі: Я не баюся
Адразу пасьля выхаду з турмы Андрэй Пачобут адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта.
align=”” >
Андрэй Пачобут разам з жонкай і дачкой
— Ці прад’явілі вам афіцыйнае абвінавачваньне?
— Так, мне прад’явілі абвінавачваньне — 367 артыкул, частка 2 — «паклёп на прэзыдэнта». Гэта прад’явілі сёньня недзе а 12 гадзіне ў прысутнасьці майго адваката.
— Якія могуць быць далейшыя сьледчыя дзеяньні? Яны будуць выклікаць вас на допыты?
— Пра гэта лепш пытацца ў сьледчых. Мае дзеяньні наступныя — у дадзены момант я ад’яжджаю ад турмы, і вельмі задаволены, што гляджу на турму зь іншага боку. Я вяртаюся дадому. Я разумею, што адна зь іхніх мэтаў было тое. каб запалохаць мяне. Але я не баюся.
— Чым бы вы патлумачылі тое, што вас выпусьцілі пад падпіску?
— Цяжка адразу патлумачыць. Магчыма, гэта вынік нейкага ціску. Альбо ад пачатку ўлады ведалі, што мяне ня будуць «зачыняць» да суду. Тут зашмат невядомых у гэтай справе. Магчыма, я бы больш мог сказаць, калі б я размаўляў са сьледчымі. Але я адмовіўся даваць усялякія паказаньні, супрацоўнічаць са сьледствам. Таму я ня шмат ведаю, акрамя таго, што напісана ў пастановах.
Фота “Радыё Свабода”