Пад коламі цягніка Гомель-Гродна загінуў юнак
Машыніст цягніка ўбачыў чалавека, галава якога ляжала на рэйцы, за 100 метраў, але не паспець спыніць лакаматыў.
Як паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення унутраных справаў на транспарце, ужо ўстаноўлена, што 17-ці гадовы хлопец быў жыхаром вёскі Круцілавічы Дзятлаўскага раёну.
Следства разглядае розныя версіі здарэння, у тым ліку – самазабойства.