Дзявочы рок у «Афіцэроff»
Украінскі гурт The Refrigerator CutieS з Запарожжа прадставіць гарадзенскім слухачам сваю новую праграму.
Тур дзяўчат апроч Гродна захопіць і Мінск, дзе яны выступяць у адным з клубаў 6-га ліпеня.
The Refrigerator Cuties – Graduation Time from Stan Lee on Vimeo.
Апроч украінскіх задорных дзяўчат чакаецца, што для гарадзенскіх слухачоў у гэты дзень таксама зацікавіць сваёй творчасцю сталічны гурт «Людзі горада М».
Як кажуць музычныя крытыкі, музыка гэтага гурта – «гэта музыка для людзей, што не развучыліся думаць» . На на адным з фестываляў гэты гурт атрымаў намінацыю «Лепшая паэзія ў рок-музыцы».
Пачатак мерапрыемства ў клубе “Афіцэроff” а 19-й гадзіне. Квіток каштуе 20 тысяч рублёў.