Каманда “Артур Піражкоў” перамагла ў “Лабірынце”

Большую частку лабірынта складалі цяжкія выпрабаванні: падземная частка ракі Гараднічанкі, фарты гарадзенскай крэпасці, закінутыя забудовы ў розных месцах Гарадзенскага раёна. Апроч гэтага ў гульні прысутнічалі заданні на каардынацыю, развязкі на якія трэба было шукаць у інтэрнэце.

 

align=”left” >Пра гульню распавядае капітан каманды «Артур Піражкоў» Яўген Ашэйчык:

Гульня вельмі спадабалася, можна сказаць “зайшла”. Заданні былі зразумелымі. Перамога нашай каманды звязана з збалансаванасцю палявых экіпажаў і каардынацыйнага цэнтра.


Адзінай праблемай каманды падчас гульні былі фарты гарадзенскай крэпасці. Форт №7 мы знайшлі, але доўга шукалі ўваход у яго.


Гэта першая перамога каманды зы тры гады яе існавання ў праекце.

 

Гарадзенскіх аматараў экстрэмальных гульняў ў бліжэйшыя выходныя чакае гульня па горадзе на іншым гарадзенскім праекце http://grodno.en.cx/ пад назвай «Навука аб правільным мысленні».