Рось запрашае дзяцей і іх бацькоў на спектаклі

|

Удзел у форуме возьмуць тэатральныя калектывы Беларусі, Расеі, Літвы і Эстоніі. Форум праводзіцца пры падтрымцы аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама і ДУА Цэнтр рэабілітацыі і карэкцыйна развіваючага навучання г. Ваўкавыска.

 

Праграма І Міжнароднага тэатральнага форума “Вандроўныя лялечнікі / летняе падарожжа. Рось 2012”

5 ліпеня

18.00 – Урачыстае адкрыццё / Прадстаўленне тэатральных калектываў, канцэрт

 

6 ліпеня

11.00 – “Аб Яхідне і Яблыне” / Тэатр лялек “Шуцік”, Масква, Расея

13.00 – “Пра Снягурку” / Сямейны тэатр “Мар’я мастачка”, Гродна, Беларусь

15.00 – “Прыгоды парасят” / Тэатр лялек «Nikštukas / Гномік», Каўнас, Літва

 

7 ліпеня

11.00 – “Мухіна вяселле” / Камерны тэатр «Пілігрым», Каломна, Расея

13.00 – “Казкі бабулі Матроны” / Камерны тэатр «Пілігрым», Каломна, Расея

15.00 – “Казка аб залатой рыбцы” / «Banaaniakala Projektiteater / Рыбка-бананка», Талін, Эстонія

 

Усе спектаклі пройдуць у актавай зале Роскай СШ №2 па адрасе: Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р-н, г.п. Рось, вул. Сонечная.

 

Квіткі можна набыць перад пачаткам спектакляў або па тэл.: +37529 6545943, +37529 7853260

 

Паводле thesauruscentre.blogspot.com