Штрафы за безбілетны праезд могуць павялічыцца да 50 тысяч

|

Калі ўвосень дакумент будзе прыняты ў другім чытанні, за безбілетны праезд “зайцы” будуць плаціць 0,5 базавай велічыні ці 50 тысяч рублёў.

На сёння штрафы для безбілетнікаў  роўныя 0,2 базавай велічыні – 20 тысяч. Да павелічэння памеру базавай безбілетны праезд каштаваў “зайцам” усяго 7 тысяч.

За апошнія 2 гады колькасць безбілетнікаў значна павялічылася, прычым штрафы плоцяць далёка не ўсе: вялікая колькасць затрыманых кантралёрамі грамадзян проста збягае.

 

У суседніх краінах праезд без білета караецца больш сур’ёзна.

У Вільні штраф складае 20 літаў (60 тысяч беларускіх рублёў), у Варшаве прыкладна 40 еўра, у Вялікабрытаніі – 80 фунтаў альбо больш за мільён рублёў.

Летась у сто разоў павялічыліся штрафы ў Маскве. Цяпер у пераліку на нашы грошы тамтэйшыя “зайцы” плоцяць 253 тысячы.

 

Здымак http://nesvizh.by