Hurdy Gurdy зайгралі сярэднявечныя танцы
Некалькі месяцаў таму танцавальны калектыў “Гальярда” далучыўся да музыкаў. “Гальярда” танчылі проста пад аўдыё, а пазней захацелі пад сапраўдную музыку, у выніку чаго і з’явіўся Hurdy Gurdy.
Назва гурта паходзіць ад старажытнага інструмента, які вельмі падобны да беларускай ліры. Хаця калектыў і не мае гэтага інструмента, але спадзяецца, што з часам ён у іх з’явіцца. Музыкі граюць на такіх інструментах як беларускія цымбалы, афрыканскі джамб, турэцкая дарбука, ірландскі бузукі і эўрапейская флейта.
“Мы зрабілі сваё бачанне танцаў. Частка кампазіцый прадстаўлены толькі як музыка, а астатнія ўжо ў спалучэнні з танцамі. Нейкага абмежавання па часе ў нас няма”, – гаворыць Віталь Буйвід.
Майстар – клас па сярэднявечных танцах
Здымкі аўтара