Паслугі “Белтэлекаму” даражэюць з 9 ліпеня
З наступнага тыдня даражэюць:
– даведачна-інфармацыйныя паслугі,
– дадатковыя паслугі сеткі перадачы дадзеных. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення, камутуемы доступ да карпаратыўнай сеткі Замоўніка «VPDN»,
– рамонт абаненцкіх прылад,
– паслугі відэаканферэнцсувязі,
– паслугі праваднога вяшчання.
– дадатковыя паслугі на пунктах калектыўнага карыстання,
– асобныя пазіцыі па паслугах хостынгу,
– тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія не рэгулююцца Міністэрствам эканомікі (паслугі тэлеграфнай сувязі, дадатковыя паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі, замена нумару па просьбе абанента і гэтак далей).
За больш падрабязнай інфармацыяй “Бэлтэлеком” раіць звяртацца ў бясплатную даведку па нумары 130, але ніякіх парабязнасцяў там паведаміць пакуль не могуць.
Паводле http://beltelecom.by
Здымак http://n1.by