Андрэй Мельнікаў і Аркадзь Жукоўскі прэзентавалі сваю творчасць у “Крызе”

Невялікая колькасць прысутных адзначыла, што дадзены канцэрт адорзніваўся ад таго, які прайшоў у гэтай жа галерэі амаль месяц таму з удзелам барда.

 

 

Гэтым разам спадар Андрэй ўзгадаў падзеі 1999 года ў Гродне, спяваў пра «Войска літоўскае», «Паланэз Агінскага», песні балахоўцаў. Свой выступ музыка скончыў знакамітай кампазіцыяй “Гэта мы”. Менавіта такога Мельнікава любіць патрыячна выхаваная моладзь, якая вырасла на Маршах свабоды і Чарнобыльскіх шляхах 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

align=”” width=”250″ height=”317″ >

Андрэй Мельнікаў                                                    Аркадзь Жукоўскі

 

Аркадзь Жукоўскі на гэтай маленькай прэзентацыі таксама праявіў сябе іншым чынам. Пісьменнік чытаў урыўкі свайго «Галса», а таксама іншыя свае творы і не паглыбляўся ў гістарычныя падзеі 18 стагодддзя.

 

Падчас мерапрыемства адбылася невялікая віктарына, дзе прысутныя маглі выйграць прызы ад кампаніі «Будзьма беларусамі».

 

Здымкі аўтара