Непаўнагадовы гарадзенец займаўся нелегальным продажам алкаголю

|

Як паведамляе perspektiva-info.by, пакупнікоў хлапец знаходзіў у інтэрнэце, дзе размясціў аб’яву аб продажы алкагольных напояў і ўказаў свой нумар мабільнага.

 

Па словах старэйшага ўчастковага інспектара ІСН Гродзенскага АУС на транспарце Даніэля Крупа, “Марціні” хлапец прывёз з Польшчы.  Кошт тавара ў хлапца значна адрозніваўся ад коштаў крамы, таму і знайсці пакупнікоў было нескладана.

 

У дачыненні да  гарадзенца складзены пратакол, які будзе разгледжаны камісіяй па справах непаўнагадовых.

 

Здымак www.superomsk.ru