Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека заклікае спыніць справу Пачобута

|

FIDH заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць усякі пераслед журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў апазыцыі.

Акрамя таго, арганізацыя настойвае на неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і на павазе да свабоды выказванняў і сумлення, якую гарантуе Канстытуцыя Беларусі.

 

Журналіста Андрэя Пачобута 30 чэрвеня выпусцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе.

Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2: «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп або знявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.

Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са следствам.