Беларускіх этнадызайнераў зноў клічуць у Польшчу

|

Як паведамляе etnoprojekt.pl, падчас праекта адбудуцца семінары, сустрэчы, студыйныя візіты – словам, усё тое, што можа натхніць і пазнаёміць з польскімі і беларускімі народнымі мастацтвамі і рамёствамі. Удзельнікі пазнаёмяцца з традыцыйным дызайнам, пазнаюць кантэкст яго ўзнікнення, будуць працаваць пад кіраўніцтвам народных майстроў і сучасных дызайнераў.

 

 Упершыню праект распачаты мінулым летам і па выніках якога, быў выдадзены набор паштовак і адбыліся выставы.

 

Сёлета семінары пройдуць з 1 па 16 верасня 2012 года.

 

У канцы праграмы ўдзельнікі створаць уласныя праекты ў графічнай форме, якія будуць прадстаўлены на выставах як ў Польшчы, так і Беларусі.

 

Заявы на ўдзел у праекце прымаюцца па адрасе: etnoprojekt2012@gmail.com да 16 ліпеня. Удзел у “Этна-праекце” бясплатны.

 

Здымак magazynconsido.pl