Беласточчына: адпачынак з элементамі працы

| Без катэгорыі

Беласток сустрэў нас шарманкамі ў цэнтры і сцягамі на вуліцах – аказалася, што мы трапілі на святкаванне Дню горада.

align=”” >

   

Далей нас чакала маленькая вёска Бернацкі Мост, куды нас таксама на свята, але маленькае сяброўскае, запрасіў Радэк Дамброўскі, беластоцкі журналіст.

Здаецца, адпачынак… Але твар Анджэя Пачобута, які назіраў за намі з «Газэты Выборчай», не дазваляў забываць аб рэчаіснасці.

 

Месца, дзе амаль тры дні адпачынку праляцелі непрыкметна, звалася «Бабровае ранча», якое трымае Пётр Карпюк, бацька беластоцкай спявачкі-журналісткі Ілоны Карпюк. Сям’я Ілоны і Радэка Дамброўскага – гэта амаль што адзіныя нашыя сябры, што жывуць на Беласточчыне.

 

Адпачынак быў вельмі разнастайны. Гэта і дапамога гаспадару дома, і магчымасць кіраваць рознымі аўто.

Упершыню ў жыцці праехаўся на ГДР-аўскім «Трабанце» (на здымку) і на індыйскай «Таце».

Але хіба самым экзатычным транспартам для жыхароў гораду з’яўляецца воз прычэплены да трактара. На ім мы і прывезлі дровы з лесу.

 

Цудоўным адчуваннем лесу былі алені, якія час ад часу перабегалі дарогу, а над нашымі галовамі пралятаў чорны бусел.

 

Распавядае Радэк Дамброўскі

– Сяброўскае свята ў Бернацкім Мосце стала ўжо традыцыйным . У мінулым годзе была нават аб’ява на сайце гміны Нараўка, і ў Бернацкі мост прыехала больш за 50 аўто.

 

Гэтым разам вырашылі правесці свята меньшым колам, але пад самы пік святкавання можна было налічыць да 50 чалавек.

Нехта бавіў час, праглядаючы «Крымінальнае чытво» у імправізаваным кіназале, нехта на полі танчыў пад музыку, якую круціў адзін з самых вядомых ды-джэяў Беластока (на здымку).

 

Наступныя дні мы з задавальненнем правялі ў Белавежы і Гайнаўцы. 

Фота аўтара