“Клоны” ад Сяргея Грыневіча

|

Спадар Сяргей належыць да шэрагу найбольш яскравых асоб у Беларускім сучасным мастацтве. Працуе ў розных тэхніках манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэска, вітраж і г. д.), а таксама ў галіне станкавага жывапісу.

 

Тэмай мастака з’яўляецца сучаснасць у розных яе праявах. Мастак, хутчэй, іранізуе, чым рэагуе. Таму што з «крытыкай сучаснасці выступаць бескарысна. Масавая культура ўсё адно пераможыць, мастак можа толькі завастрыць і агаліць хвалюючую яго праблему». Для Сяргея Грыневіча важна ставіць пытанні, якія не могуць сфармуляваць іншыя». 

 

Адкрыццё выставы 6 ліпеня  а 17.00 па адрасе: вул. Савецкая 3-11.