Арыентацыя можа быць нетрадыцыйный, але правы ва ўсіх аднолькавыя
Менавіта гэтым словамі падсумаваў нашу размову прадстаўнік праваабарончага праэкта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка падчас чарговай сустрэчы яго актывістаў у Гродне.
Падобнае мерапрыемства ладзілася ў нашым горадзе ўжо другі раз. У сяброўскай атмасферы яго ўдзельнікі атрымалі магчымасць даведацца пра напрамкі дзейнасці і дасягненні пректа, атрымаць юрыдычную падтрымку, паразважаць аб існуючых праблемах і спосабах іх вырашэння.
Што перашкаджае развіццю гарадзенскай ЛГБТ-супольнасці? Па-першае, варожы настрой грамадства да людзей нетрадыцыйнай арыентацыі і, як следства, – пасіўнасць, боязь адкрыта дэманстраваць свае погляды саміх яе прадстаўнікоў. Па-другое, адсутнасць сапраўднага лідара, які возьме пад кантроль усе арганізацыяныя пытанні. Па словах Сяргея Андросенкі, праваабарончы праект «ГейБеларусь» мае план дзейнасці на бліжэйшыя тры гады па актывізацыі дзейнасці ЛГБТ-актывістаў у рэгіёнах.
Яшчэ адным добрым вынікам двухдзённай праграмы стала выбранне новага каардынатара праваабарончага праэкта «ГейБеларусь» па Гродзенскай вобласці. Гэта вядомая беларуская травесці-дзіва і арганізатар гей-вечарынак у Гродне Сымона Глам, якая прыйшла на змену Нікалаю Булаю. Як раз гэтай маладой актыўнай і папулярнай у мясцовай ЛГБТ-супольнасці асобе цяпер прадастаўлены шанец наладзіць дзейнасць у рэгіёне, паспрабаваць пабудаваць публічны ЛГБТ-рух, што з’яўляецца прыарытэтнай часткай дзейнасці «ГейБеларусі».
Але што з гэтага атрымаецца? Ці будзе гэта сапраўды патрэбна людзям? Пытанне нават не прагнозу, а гадання…
Фота http://gaybelarus.by