У адным з аддзелаў абласной бібліятэкі прадставяць рэдкія кнігі
На выставе будуць прадстаўлены выданні канца XVIII – XIX стст., якія характарызуюць кніжную культуру таго часу, а таксама прадметы матэрыяльнай культуры XIX ст. на тэму Айчыннай вайны 1812 года – з фонду бібліятэкі і прыватнай калекцыі вучонага, ваеннага гісторыка, падпалкоўніка, намесніка начальніка аддзела ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр» А.В. Сявенкі, – піша grodnolib.by.
Мерапрыемства распачнецца 11 ліпеня а 16.00 па адрасе: вул. Савецкая, 25.
Тэл. для даведак: 77-20-86; 74-32-55